Артыкулы: Мерацкі павет

Мерацкі павет, адм.-тэр. адзінка ў ВКЛ у 1791—95. Цэнтр — г. Мерач. Вылучаны Чатырохгадовым соймам 1788—92 са складу Троцкага павета. У М.п. увайшлі Бартніцкая, Віжанская, Даўгоўская, Кальварыйская, Крэткапольская, Лаздзейская, Любоўская, Марцінканская, Матэльская, Мерацкая, Міраслаўская, Неманойская, Паявонская, Пунская, Святаязерская, Сімнаўская, Сярэйская і Урдамінская парафіі. У 1793 павет увайшоў у склад новастворанага Мерацкага ваяводства ў крыху змененых межах (далучана Аліцкая, Вяйсейская, Лейпунская і Лішкаўская парафіі, выключаны Бартніцкая, Кальварыйская, Крэткапольская, Марцінкаўская і Паявонская парафіі). Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) тэр. М.п. на левабярэжжы Нёмана ў складзе Прусіі, на правабярэжжы Нёмана — у Рас. імперыі.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

jippilm 2021-06-02 10:16:37
<a href=https://vskamagrav.com/>worldwide pharmacy kamagra[/url]

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.