Артыкулы: Мерач
Мерач (літ. Мяркіне, Merkinė, цяпер мястэчка ў Варэнскім р-не, Літоўская Рэспубліка), горад у Троцкім пав., на р. Нёман. Вядомы з 14 ст. У 1377, 1391, 1394 і 1403 на М. нападалі крыжакі. У 1443 пабудаваны Мерацкі касцёл. 7.12.1569 М. атрымала магдэбургскае права і герб з выявай аднарога. У пач. 17 ст. заснаваны кляштар дамініканцаў. У 1648 у М. памёр кароль польскі і вял. князь літоўскі Уладзіслаў IV. У 1676 гетман М.К.Пац заснаваў у М. езуіцкую місію, якая ў 1755 пераўтворана ў рэзідэнцыю. З 1696 працавала езуіцкая школа, з 1772 яна ў падпарадкаванні Адукацыйнай камісіі, у 1776 перададзена дамініканцам. У 1742—46 езуіты пабудавалі драўляны касцёл Св. Крыжа. У
Літаратура:
Merkinė. Vilnius, 1970;
Merkinės istorijos bruožai. Vilnius, 2004.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


