Артыкулы: Мерчынг (Merczyng) Генрык

Мерчынг (Merczyng) Генрык (5.2.1860, г. Згеж, Польшча—14.9.1916), гiсторык, iнжынер. Скончыў Варшаўскi ун-т (1882), Пецярбургскi iн-т iнжынераў шляхоў зносiн (1885), дзе i выкладаў (з 1904 праф. ардынарны). Iнiцыятар электрыфiкацыi чыгунак у Расii. Займаўся гiсторыяй Рэфармацыi ў Рэчы Паспалiтай. Вывучаў дакументы ў архiвах Вiльнi, Варшавы, Кракава i iнш. Член Ядноты евангелiчна-рэфармаванага касцёла ў Вiльнi. Па яго iнiцыятыве сiнод царквы пачаў выдаваць зборнiкi дакументаў па гiсторыi Рэфармацыi «Monumenta Reformationis Polonicae et Lithuanicae»; асабiста падрыхтаваў сшытак 1 серыi 1 (1911), куды ўвайшлi дакументы 16 ст. Аўтар прац пра кальвiнiсцкую i арыянскую цэрквы ў ВКЛ, дзейнасць С.Буднага, па гiсторыi педагогiкi, дэмаграфii. У творах М. шмат звестак з дакументаў, якiя не захавалiся да нашага часу.

Творы:

Szymon Budny jako krytyk tekstów biblijnych. Kraków, 1913;

Mapa Litwy z r. 1613 ks. Radziwiłła Sierotki, pod względem matematycznym i kartograficznym // Sprawozdania Towarzystwa Naukowego Warszawskiego. Wydz. 3. Warszawa, 1913.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.