Артыкулы: места
места, назва горада у ВКЛ. Тэрмiн вядомы з 13 ст., азначаў паселішча гар. тыпу, адрознае ад замка, у т.л. гарадскога. М. магло быць умацаванае (звычайна драўляна-землянымі збудаваннямі) або неўмацаванае. Другасныя кварталы, якiя не былi ахоплены гар. ўмацаваннямi, або аддзелены ад іх прыроднымі перашкодамі, называліся прадмесцямi. Невял. гарадкі звалi мястэчкамі. Ад слова «М.» паходзiць назва гар. саслоўя мяшчан.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


