Артыкулы: Мехавіцкі (Мехавецкі, Мяхоўскі) Мікалай

Мехавіцкі (Мехавецкі, Мяхоўскі) Мікалай (?—7.10.1608), ваенны дзеяч. У пач. 17 ст. камандаваў ротай у надворных вайсках вял. кароннага маршалка Зыгмунта Мышкоўскага, які выкарыстоўваў М. пры перагаворах з Янушам і Крыштофам Радзівіламі. Пры невядомых абставінах М. шчыльна звязаўся з Ілжэдзмітрыем І. Пасля смерці самазванца захаваў сувязі з Мнішкамі, намагаўся дзейнічаць у інтарэсах былой царыцы Марыны Мнішак. Паводле розных звестак, у Шклове або Старадубе стаў галоўным ініцыятарам з’яўлення новага самазванца — Ілжэдзмітрыя ІІ, арганізаваў яго паход у Расію, вербаваў яму прыхільнікаў у Расіі і Рэчы Паспалітай. Камандаваў вайскамі самазванца, у некалькіх бітвах разбіў атрады цара Васіля Шуйскага. Імкнуўся трымаць самазванца ў ноўнай залежнасці ад сябе. Увесну 1608 уступіў у канфлікт з князем Раманам Ружынскім, які наладзіў кантакты з Ілжэдзмітрыем ІІ. Пазіцыі М. аслаблі ва ўласным войску, і ён быў выгнаны з абоза. Увосень 1608 выкліканы назад, але забіты Ружынскім у «царскім» намёце.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.