Артыкулы: Мёрк (Mörk, Merk) Густаў
Мёрк (Mörk, Merk) Густаў (?—да 1765), віленскі людвісар. Захаваліся звесткі пра 18 званоў, вырабленых М. у 1749—59. З іх 11 званоў у пач. 20 ст. знаходзіліся ў Вільні (у дамініканскім касцёле Св. Духа, езуіцкім касцёле св. Казіміра, кафедральным касцёле, кляштары місіянераў, царкве св. Мікалая), 4 у Гародні (зроблены для бернардзінскага касцёла), астатнія — у інш. населеных пунктах (Відзы, Лагойск, Задзвея). Адзін са званоў кафедральнага касцёла прызначаўся першапачаткова для езуіцкага касцёла ў Новагародку. Самы вял. звон М., зроблены для касцёла св. Казіміра ў 1750, важыў 13 600 фунтаў, меў выяву Казіміра на кані і доўгі лацінскі верш, прысвечаны святому. Інш. званы таксама былі ўпрыгожаны выявамі святых, барочнымі арнаментамі, надпісамі.
Літаратура:
Brensztejn M. Zarys dziejów ludwisarstwa na ziemiach b. Wielkiego Księstwa Litewskiego. Wilno, 1924. S. 84—88.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


