Артыкулы: Мікалай Дзержкавіч

Мікалай Дзержкавіч (1453, мяст. Салечнікі, Літва—29.9.1467), дзеяч каталіцкай царквы. З польскага шляхецкага роду герба «Вянява». Як бацька Мікалая, Дзержка (Дзерслаў, Дзержыслаў) апынуўся ў Салечніках, не вядома. Узімку 1442—43 Мікалай паступіў у Кракаўскі ун-т, дзе атрымаў ступені бакалаўра (1444) і магістра вызваленых навук (1447). Дзякуючы значнай пратэкцыі (Яна Длугаша?) набыў касцельныя годнасці ў Кракаве і Вільні. У 1451 ужо быў пробашчам віленскім і кусташам кракаўскім. У 1453 памёр віленскі біскуп Мацей, прыхільнік разрыву уніі ВКЛ з Польшчай. Рымскі папа Мікалай V прызначыў новым біскупам М.Д., які, хоць і быў палякам, але нарадзіўся ў ВКЛ. Прызначэнне М.Д. садзейнічала пераадальванню канфлікту паміж ВКЛ і Польшчай. У час праўлення М.Д. у ВКЛ заснаваны касцёлы ў Войстаме, Мядзеле, Лынтупах, Раготнай і інш. Гісторык 17 ст. А.Каяловіч лічыў М.Д. літвінам, а некаторыя пазнейшыя гісторыкі атаясамлівалі М.Д. з Мікалаем Камеданусам — другім біскупам жамойцкім.

Літаратура:

Przyałgowski W. Żywoty biskupów wileńskich. T. 1. Petersburg, 1860. S. 50—57;

Kurczewski J. Biskupstwo wileńskie od jego założenia aż do dni obecnych, zawierające dzieje i prace biskupów i duchowienstwa djecezji wileńskiej, oraz wykaz kościołów, klasztorów, szkół i zakładów dobroczynnych i społecznych. Wilno, 1912;

Ochmański J. Biskupstwo wileńskie w średniowieczu: Ustrój i uposażenie. Poznań, 1972.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.