Артыкулы: Мікітава Евангелле
Мікітава Евангелле, помнік пісьменнасці сярэдзіны 14 ст. Рукапіс — Евангелле апракас поўны. Пісана ўставам у 2 слупкі на 251 аркушы пергаменту. Упрыгожана 2 мініяцюрай з выявамі евангелістаў Іаана і Матфея (мініяцюра з Іаанам уклеена), застаўкамі, ініцыяламі тэраталагічнага стылю і пераходнага ад старавізантыйскага да тэраталагічнага. На адной з мініяцюр подпіс: «псалъ Микита рукою гршною». Над рукапісам працавала некалькі вопытных пісцоў і прынамсі 2 дэкаратары. М.Нікалаеў мяркуе, што М.Е. магло быць створана ў скрыпторыі правасл. мітрапалітаў ВКЛ. У 19 ст. рукапіс знаходзіўся з зборы графа М.П.Румянцава, цяпер — у Рас. дзярж. бібліятэцы ў Маскве.
Літаратура:
Сводный каталог славяно-русских рукописных книг, хранящихся в России, странах СНГ и Балтии: XIV век. Вып. 1. М., 2002. С. 256—258;
Николаев Н.В. Начала книжной культуры Великого княжества Литовского: (Эпоха Гедимина и Ольгерда) // Федоровские чтения, 2005. М., 2005. С. 454—455.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


