Артыкулы: Мікульскі Дамінік

Мікульскі Дамінік (каля 1630, ВКЛ—12.6.1686), дзеяч каталіцкай царквы, педагог, пісьменнік. У 1646 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, ксёндз. У 1657—60 вывучаў тэалогію ў Тырнаве. Праф. рыторыкі ў Кашыцах (1661), Нясвіжы (1664—66), Крожах (1666—67), прэфект школ у Оршы (1668—70) i Пінску (1671—72), праф. маральнай тэалогіі ў Крожах (1672—74), філасофіі ў Крожах (1674—77), маральнай тэалогіі і кананічнага права ў Вільні (1678—79), прэфект школы ў Полацку (1679—80, 1682—83), праф. пазітыўнай і маральнай тэалогіі ў Вільні (1680—81), праф. кананічнага права ў Вільні (1681—82). Аўтар трагедыі «Велізарый» («Belisarius», пастаўлена ў Крожах каля 1667).

Літаратура:

Okoń J. Dramat i teatr szkolny: Sceny jezuickie XVII wieku. Wrocław etc., 1970.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.