Артыкулы: Мікуцкі Антоні

Мікуцкі Антоні (6.3.1748, Жамойць—2.3.1811), дзеяч каталіцкай царквы, педагог. З шляхецкага роду герба «Слепаўрон». У 1761 уступіў у ордэн піяраў, у 1764 прынёс у Любяшове (Пінскі пав.) манаскія зарокі. Вывучаў філасофію і тэалогію. З 1771 ксёндз. Выкладаў Лідскім калегіуме рыторыку, у Віленскім калегіуме рыторыку (1773—75), філасофію і матэматыку. У 1777—84 выкладаў у піярскім навіцыяце тэалогію і царкоўную гісторыю, быў цэнзарам, у 1784—86 кансультар Літоўскай правінцыі ордэна піяраў, у 1786—89 прарэктар Любяшоўскага калегіума, у 1789—96 рэктар Віленскага калегіума. Прагнучы заняць пасаду віленскага біскупа, растраціў сродкі Віленскага і Лідскага калегіума і пад ціскам членаў ордэна быў вымушаны адмовіцца ад пасады рэктара. Набыў вядомасць як прапаведнік. Прытрымліваўся ідэй Асветніцтва. Аўтар школьнай драмы «Няшчасце клапатлівых» («Nieszczęśliwość troskliwych», Вільня, 1771), кнігі «Прамовы пра форму і асаблівасці праўлення краін» («Mowy o kształcie i własnościach krajowych rządów», Вільня, 1774), дзе апісаў вартасці і хібы дэмакратычнага, арыстакратычнага, манархічнага і дэспатычнага ладаў, падручніка «Кароткі збор геграфіі натуральнай, палітычеай і гістарычнай» («Krótkie zebranie geografii naturalnej, politycznej i historycznej», Вільня, 1776).

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.