Артыкулы: Мілашэўскі Станіслаў

Мілашэўскі Станіслаў (каля 1537—да 18.11.1589), дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч. З шляхецкага роду герба «Касцеша» з Цеханаўскай зямлі. З 1551 вучыўся ў Кракаўскім ун-це. Служыў пры двары Габрыеля Тарлы, які з 1553 быў охмістрам каралевы польскай і вял. княгіні літоўскай Кацярыны Габсбург. У 1555 ад імя Тарлы, якому кароль польскі і вял. князь літоўскі Жыгімонт ІІ Аўгуст даручыў нагляд над Віленскім манетным дваром, М. кіраваў працай двара, выпусціў тут свой лічыльны жэтон. Дзякуючы пратэкцыі Т., у 1561 у Вільні М. прыняты на каралеўскую службу як пісар каморны. У 1563 пісар Віленскага манетнага двара. З 1565 лоўчы белзскі. У 1569 каралеўскі сакратар. У 1571 атрымаў ад Жыгімонта Аўгуста ў трыманне стараства Ясвойні ў Жамойці. Дэпутат Кароннага трыбунала ў 1582, пасол на сойм 1585. Дзякуючы шлюбу ў 1569 з Ганнай, адзінай дачкой гаспадарчага дзеяча ВКЛ Станіслава Хвальчэўскага, М. значна павялічыў сваі маёнткі, увайшоў у сваяцтва з Сапегамі. Ажыццяўляў значныя фінансавыя аперацыі, пазычаючы грошы ўплывовым асобам ВКЛ, вывозіў за мяжу лясныя тавары.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.