Артыкулы: Міліус Якуб
Міліус Якуб (1594—1651), дзеяч кальвінісцкай царквы, пісьменнік. Паходзіў з Пфальца. Відаць, вучыўся ва ун-це Вітэнберга, атрымаў гуманістычную адукацыю. У пач. 17 ст. рэктар школы ў Краснабродзе ў Холмскай зямлі. У 1629 як міністр (прапаведнік) у складзе дэлегацыі Рускага дыстрыкта ўдзельнічаў ў сінодзе ў Вільні. У 1630 міністр у Гочве на Падоллі, консеньёр рускі. У 2-й пал. 1630-х г. рэктар гімназіі і міністр збора ў Белжыцах у Малой Польшчы. У 1640-х г. падвяргаўся ганенням з боку люблінскіх езуітаў і быў вымушаны пераехаць у ВКЛ. Па прапанове абаронцы кальвіністаў ВКЛ Януша Радзівіла Віленскі правінцыйны сінод у 1645 выклікаў М. з Польшчы і прапанаваў яму пасаду міністра збора ў Любчы. У ВКЛ М. карыстаўся аўтарытэтам, удзельнічаў у судовым вырашэнні спрэчных пытанняў. Памёр уЛюбчы. Аўтар акалічнасных вершаў. Яго сын Пётр таксама быў кальвінісцкім міністрам.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


