Артыкулы: Мілунскі Мацей

Мілунскі Мацей (22.2.1646, Мазовія—16.8.1719), дзеяч каталіцкай царквы, педагог, пісьменнік. Д-р тэалогіі і кананічнага права. У 1665 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, ксёндз. У 1669—72 вывучаў у Вільні філасофію, у 1673—77 — тэалогію. Праф. рыторыкі ў Вільні (1677—78), філасофіі ў Полацку (1681—84), прэфект школы і бурсы ў Пінску (1684—85), праф. схаластычнай і палемічнай тэалогіі ў Варшаве (1685—89), тэалогіі і кананічнага права ў Вільні (1689—90), рэктар калегіума ў Крожах (1690—93), рэгент Папскай семінарыі і праф. маральнай тэалогіі і кананічнага права ў Вільні (1694—96), рэктар калегіума ў Пінску (1696—99), сакратар галавы правінцыі ордэна езуітаў (1702), прэпазіт дома прафесаў у Вільні (1702—06), інструктар дома 3-й прабацыі ў Нясвіжы (1707—09), рэктар дома 3-й прабацыі ў Нясвіжы (1709—12). Аўтар прац па тэалогіі «Тлумачэнні царкоўных кананічна-маральных законаў у чацвёртай кнізе дэкрэталій пра заручыны і шлюб» («Explanationеs іuris ecclesiastici canonico-morales in librum IV Decretalium dе sponsalibus et matrimoniis», Вільня, 1705), «Аскетычная размова пра крыжовы шлях святога Ігнація, заснавальніка Таварыства Ісуса» («Discursus ascetici de regia via S. Іgnatii Fundatoris Societatis Jesu», Вільня, 1713).

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.