Артыкулы: Мінейка Тамаш

Мінейка Тамаш (?—пасля студз. 1795), дзяржаўны дзеяч. З шляхецкага роду герба «Газдава». Па пратэкцыі біскупа інфлянцкага Юзафа Касакоўскага заняў урад пісара земскага ковенскага (1785—93). Стараста стаклішскі, судзіўся з стаклішскімі мяшчанамі па справах аб іх павіннасцях у каралеўскім задворным асесарскім судзе. З 1790 пасол на Чатырохгадовы сойм 1788—92, падтрымаў Канстытуцыю 3 мая 1791. Палучыўся да паўстання 1794, увайшоў у склад Найвышэйшай літоўскай рады як прадстаўнік Прэнскага павета, пасля член Ваеннай дэпутацыі рады, намеснік члена Цэнтральнай дэпутацыі Вялікага княства Літоўскага (член аддзела інструкцыі). Пасля заняцця краю рас. войскамі ў пач. 1795 на сойміку Ковенскага пав. абраны пісарам земскага суда, што выклікала пратэсты кансерватыўнай шляхты. Далейшы лёс М. невядомы.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.