Артыкулы: Мінігайла
Мінігайла (у каталіцтве Міхал; ?—пасля 1413), дзяржаўны дзеяч. Сын літ. баярына Гедыгольда, які, як мяркуецца, адыграў важную ролю пры заключэнні Крэўскай уніі 1385. У 1387 М. быў сведкам фундацыйнага прывілея Ягайлы Віленскаму біскупству. У 1388 у Маладзечне выконваў місію па прымірэнні Ягайлы з князем Дзмітрыем Альгердавічам, які вярнуўся з Масковіі. Стараста (намеснік) ашмянскі ў 1387—98, віленскі ў 1393, вяленскі ў 1412. Удзельнічаў у заключэнні Салінскага дагавору 1398 паміж Вітаўтам і крыжакамі, у заключэнні Віленска-Радамскай уніі 1401. Пры падпісанні Гарадзельскай уніі 1413 атрымаў герб «Рава» («Равіч»), стаў першым віленскім кашталянам. Валодаў маёнткам Дзевянішкі на Ашмяншчыне.
Літаратура:
Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle roku 1413 // Lituano-Slavica Posnaniensia. Poznań, 1989. Т. 3;
Petrauskas R. Lietuvos diduomenė XIV a. pabaigoje—XV a.: Sudėtis—struktūra—valdžia. Vilnius, 2003.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


