Артыкулы: Мінкевіч Адам
Мінкевіч Адам (11.8.1684, Ашмянскі пав.—18.3.1740), дзеяч каталіцкай царквы, педагог, пісьменнік. У 1699 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, ксёндз. Праф. рыторыкі ў Гародні (1711—12) i Вільні (1712—14), прэфект школы і праф. этыкі ў Вільні (1714—15), праф. філасофіі ў Вільні (1715—18), тэолаг віленскага біскупа Канстанціна Казіміра Бжастоўскага (1718—22), рэктар калегіума ў Нясвіжы (1723—27), сакратар галавы правінцыі ордэна езуітаў (1728—31), рэктар калегіма ў Пінску (1732—35), прэфект школы ў Новагародку (1735—36), інструктар дома 3-й прабацыі ў Нясвіжы (1736—37), тэолаг жамойцкага біскупа Юзафа Міхала Карпа (1737—38), віцэ-рэктар калегіума ў Жодзішках (1739—40). Аўтар «Дысертаці па універсальнай філасофіі» («Ex universa philosophia theses», Вільня, 1718), акалічнасных казанняў, панегірыкаў. Захаваліся рукапісы яго лекцый па філасофіі.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


