Артыкулы: «Мінская даўніна» («Минская старина»)
«Мінская даўніна» («Минская старина»), шматтомнае выданне па гісторыі Міншчыны. Выдадзена ў 1909—13 Мінскім царкоўным гісторыка-археалагічным камітэтам у 4 выпусках. Вып. 1—2 (Мінск, 1909—11) — зборнікі артыкулаў па гісторыі Мінска, правасл. цэркваў, манастыроў, жыцці дзеячаў правасл. царквы, публікацыі бел. фальклёру, хроніка дзейнасці Мінскага царкоўнага гісторыка-археалагічнага камітэта, звесткі пра археалагічныя раскопкі і інш.; у вып. 2 апублікавана апісанне рукапісаў і старадрукаў Мінскага царкоўнага гісторыка-археалагічнага музея. Вып. 3 — манаграфія А.У.Жыркевіча «З-за рускай мовы: (Біяграфія каноника Ф.Сенчыкоўскага)» (ч. 1—2, Вільна, 1911). У вып. 4 (Мінск, 1913) змешчана апісанне архіва Слуцкага Трайчанского манастыра, складзенае Д.І.Даўгяла.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


