Артыкулы: Мінскі царкоўны гісторыка-археалагічны камітэт

Мінскі царкоўны гісторыка-археалагічны камітэт, гістарычнае таварыства. Дзейнічаў з лют. 1908 да пачатку 1-й сусв. вайны (1914). Створаны ў Мінску Сінодам пры Мінскай епархіі па ініцыятыве інтэлігенцыі для збірання і вывучэння старажытнасей на тэрыторыі Мінскай губ. Старшыні М.М.Былоў, А.К.Снітка (з 1909). Праводзіў даследаванне і апісанне помнікаў даўніны, збіраў фальклор, вывучаў царкоўныя і манастырскія архівы. Выдаў зборнік «Мінская даўніна» («Минская старина», вып. 1—4, Мінск, 1909—13), даведнік «Апісанне рукапіснага аддзелу і старадрукаваных кніг бібліятэкі Мінскага царкоўнага гісторыка-археалагічнага камітэта» («Описание рукописного отдела и старопечатных книг библиотеки Минского церковного историко-археологического комитета», вып. 1, Минск, 1909). Пры камітэце існавала бібліятэка і Мінскі царкоўна-археалагічны музей.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.