Артыкулы: Мірбах Генрык

Мірбах Генрык (Эрнст Ян Генрык Кароль; 1763—27.2.1819), ваенны дзеяч. Паходзіў з курляндскага баронскага роду. Сын Караля Густава Мірбаха (1741—1800), старасты палангаўскага, уладальніка маёнткаў у Жамойці. У маладосці М. служыў у прускім войску, быў ад’ютантам фельдмаршала В.Мёлендорфа. Пасля жыў у ВКЛ. Прыняў удзел у паўстанні 1794, паступіў у атрад ген.-маёра Цельшаўскага пав. Антонія Вайткевіча, які падначальваўся Тамашу Ваўжэцкаму. Двойчы паўстанцкія войскі пад камандаваннем М. займалі Лібаву (23.5.1794, 25.6.1794), 27.6.1794 М. прыняў тут прысягу далучэння да паўстання шляхты і мяшчан Курляндыі (аданачасова была абвешчана вольнасць сялянам). М. быў прызначаны ген.-маёрам Курляндыі. Кіраўнік паўстання Тадэвуш Касцюшка канфірмаваў далучэнне Курляндыі да паўстання, а М. надаў ранг ген.-лейтэнанта. 11.7.1794 Лібава без бою была занята рас. войскамі, але ў жн. 1794 у 3-ці раз узята войскам М. Пасля з войскамі Ваўжэцкага М. адышоў у Варшаву. Арыштаваны ў Гародні па загаду ген.-губернатара Літвы Мікалая Рапніна па абвінавачванні ў падбухторванні курляндскіх сялян супраць паноў, адасланы ў Рыгу. Па загаду Кацярыны ІІ М. аддадзены пад курляндскі суд, пасля памілаваны імператрыцай і знаходзіўся пад апекай. У час вайны 1812 сабраў у Цельшаўскім пав. атрад шляхецкай моладзі ў 2 тыс. чал., які, аднак, быў распушчаны па загаду Напалеона.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.