Артыкулы: Мірская Троіцкая царква

Мірская Троіцкая царква. Фундавана ў мяст. Мір Новагародскага ваяв. ў 1595 уладальнікам мястэчка Мікалаем Крыштофам Радзівілам Сіроткай. Першапачаткова была драўлянай, на мяжы 16—17 ст. пастаўлены мураваны будынак у стылі раннега барока. У плане мае форму літары Т, пры гэтым да сярэдзіны трансепта прымыкае глыбокая паўкруглая апсіда. Даўжыня трансепта роўная даўжыні нефа. Першапачаткова ўваход у царкву вёў праз невял. бабінец, на месцы якога ў 1870-х г. пабудавана чацверыковая вежа, увенчаная шатровым завяршэннем. У гэтыж час над цэнтральнай часткай храма ўзведзены 5 вежачак з галоўкамі-цыбулінамі. Першапачаткова царква асвятлялася лучковымі вокнамі (па 2 па баках нефа, на 3 на тарцах трансепта), якія ў 19 ст. перароблены. У месцы злучэння нефа і трансепта ўладкавана круглая лесвічная клетка. Верагодны аўтар праекту царквы — Ян Марыя Бернардоні. У 1705 Кароль Станіслаў Радзівіл перадаў царкву базыльянам. У 1824 манастыр скасаваны. З 1839 праваслаўная. У 1848 адрамантавана, побач з царквой пастаўлена званіца. Пасля пажара 1865 перабудавана ў візантыйска-рускім стылі.

Літаратура:

Bernatowicz T. Początki latynizacji architektury grekokatolickiej na Białorusi: cerkwie w Mirze i Nowym Świerżniu // Roczniki Humanistyczne. 1999. Z. 4. Zeszyt specjalny.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.