Артыкулы: мірскія шпалеры

мірскія шпалеры, вырабы ткацкай майстэрні ў мяст. Мір Новагародскага ваяв. (цяпер г.п. Мір Карэліцкага р-на) 1-й пал. 18 ст. Паводле мерквання Т.Манькоўскага, майстэрня адчынена Ганнай Радзівіл. М.ш. вызначаліся невял. памерамі (вырабляліся пераважна для асабістых трэб уладароў, радзей на продаж), раслінным арнаментам, дзе спалучаліся характэрныя для зах.-еўрапейскага ткацтва матывы (выявы кошыка і вазы з кветкамі, букета і інш.) з мясцовымі ўзорамі народнага ткацтва (матывы зубчастага лістка і інш.). Узоры М.ш. зберагаюцца ў зборах Польшчы. У 1752 Міхаіл Казімір Радзівіл Рыбанька перанёс ткацкія варштаты з Міра і інш. радзівілаўскіх уладанняў у Карэлічы.

Літаратура:

Mańkowski T. Materjały do dziejów manufaktur tkackich Michała Kazimierza Radziwiłła «Rybeńki» // Prace i materjały sprawozdawcze sekcji historji sztuki towarzystwa przyjaciół nauk w Wilnie. Wilno, 1938/39. T. 3;

Karkucińska W. Anna z Sanguszków Radziwiłłowa (1676—1746): Działalność gospodarcza i mecenat. Warszawa, 2000. S. 156;

Скварцова І.М. Ураджэнцы Міра — працаўнікі радзівілаўскіх ткацкіх мануфактур // Мірскі замак як гісторыка-культурны феномен XV—пачатку ХХ стагоддзя. Новыя даследаванні. Навукова-практычная канферэнцыя. 29 мая 2004 г. г.п. Мір Гродзенскай вобласці ў рамках ІІ Беларускага фестывалю мастацтваў “Мірскі замак — 2004”. Мінск: ТАА “Белпрынт”, 2004.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.