Артыкулы: архідыяканат

архідыяканат, у каталіцкай царкве адм.-тэр. адзінка ўнутры епархіі, на чале якой стаяў архідыякан. Ахопліваў ад некалькіх дзесяткаў да некалькіх сотняў парафій. Вядомы з 11 ст. ў Францыі, з 12 ст. ў Польшчы. Узнік у сувязі з цяжкасцю для біскупаў ажыццяўляць сталы кантроль над вялізнымі епархіямі. У ВКЛ былі створаны Беларускі архідыяканат у Віленскім біскупстве (1619, цэнтр Абольцы) і Берасцейскі архідыяканат ў Луцкім біскупстве (каля 1717).

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.