Артыкулы: Міхаіл Фёдаравіч

Міхаіл Фёдаравіч [Михаил Фёдорович; 12(22).7.1596, г. Масква—13(23).7.1645], першы расійскі цар з дынастаыі Раманавых (з 1613). Сын баярына Фёдара Мікітавіча Раманава (будучага патрыярха маскоўскага Філарэта), дваюрадны пляменнік апошняга цара з дынастыі Рурыкавічаў, Фёдара Іванавіча. М.Ф. абраны на трон Земскім саборам 11(21).2.1613. Першапачаткова вял. ролю ў кіраванні краінай належала родным М.Ф. — яго маці (старыцы Марфе) і, пасля вяртання з польскага палону ў 1619, яго бацьку — патрыярху Філарэту, які таксама карыстаўся тытулам «вял. гасудар». Абраны падчас вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18, М.Ф. быў вымушаны адстойваць свой царскі тытул, на які прэтэндаваў таксама абраны царом у 1610 каралевіч Уладзіслаў Жыгімонтавіч (будучы кароль польскі і вял. князь літоўскі Уладзіслаў IV). У 1617—18 каралевіч Уладзіслаў узначаліў паход на Маскву, які для яго скончыўся беспаспяхова, і М.Ф. застаўся на троне. Згодна з Дэулінскім перамір’ем 1618 паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй М.Ф. захаваў сваю ўладу, а Уладзіслаў — тытул цара. Са Швецыяй урад М.Ф. заключыў Сталбоўскі мір 1617. Карыстаючыся смерцю караля польскага і вял. князя літоўскага Жыгімонта ІІІ (1632) рас. ўрад пачаў вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34, якая для М.Ф. скончылася паражэннем. Быў заключаны Палянаўскi мiр 1634, які ўстанавіў новую граніцу паміж дзвюма краінамі, пры гэтым Уладзіслаў IV адмовіўся ад царскага тытула. У час праўлення М.Ф. Расія пераадольвала наступствы «Смутнага часу», была ўмацавана цэнтральная ўлада, рэарганізаваны ўзброеныя сілы, развіваліся прамысловасць і гандаль.

Літаратура:

Бантыш-Каменский Н.Н. Переписка между Россиею и Польшею по 1700 год, составленная по дипломатическим бумагам. Ч. 3. 1613—1645. Переписка между Россиею и Польшею в государствование царя Михаила Феодоровича // Чтения в Обществе истории и древностей российских. 1862. Кн. 4;

Морозова Л.Е. Михаил Федорович // Вопросы истории. 1992. № 1;

Козляков В. Михаил Федорович. М., 2004.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.