Артыкулы: Міхал Трэстка
Міхал Трэстка (Міхал з Кракава; ?—каля 1429), дзеяч каталіцкай царквы. Да 1399 жыў у Рыме, быў папскім пенітэнцыарыем. Па прапанове польскага караля Ягайлы і каралевы Ядвігі вярнуўся ў Польшчу, каб узначаліць каталіцкую місію ў Памор’і, Літве і на Русі. З пач. 15 ст. належаў да ордэна дамініканцаў. Знаходзіўся пры Ягайлу ў час Грунвальдскай бітвы 1410. Па прапанове Ягайлы рымскі папа Іаан ХХІІІ 19.11.1410 прызначыў М. кіеўскім біскупам. У 1411 М. прымаў у Кіеве Ягайлу. Прыклаў шмат намаганняў, каб пераўтварыць Кіеўскае біскупства з місійнага, якім яно было раней, у фактычна існуючае, у 1414 яно ўключана ў склад Львоўскай мітраполіі. Удзельнічаў у заключэнні Гарадзельскай уніі 1413. Адбудаваў Кіеўскі кафедральны касцёл, разбураны ў час татарскага нападу 1416. У 1419 засведчыў акт перамір’я Ягайлы і Вітаўта з дацкім каралём Эрыкам. Быў хросным бацькам сына Ягайлы Уладзіслава.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


