Артыкулы: Міхал з Львова
Міхал з Львова (?—9.9.1494), дзеяч каталіцкай царквы. Член ордэна дамініканцаў, у якім дасягнуў высокіх годнасцей. У 1480-х г. быў прэорам Львоўскага кляштара дамініканцаў, вікарыем Рускай кантракты, якая ахоплівала некалькі кляштараў (у т.л. ў Львове і Кіеве). Меў тытул генеральнага прапаведніка. 22.6.1487 прызначаны папам рымскім Інакенціем VІІІ на пасаду кіеўскага біскупа. Падрабязнасці пра біскупскую дзейнасць М. з Л. не захаваліся.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


