Артыкулы: Міхалкевіч Піліп
Міхалкевіч Піліп (1759, г. Анджэеў, Польшча—пасля 1798), мастак. Вучыўся ў А.Грушэцкага ў Кракаве ў 1768—70 і ў Гарадніцы пад Гародняй у 1775—92. Дапамагаў Грушэцкаму ў аздабленні галоўнага алтара касцёла бернардзінцаў у Гародні. У самым канцы 18 ст. М. працаваў самастойна. Займаў пасаду гарадзенскага лаўніка.
Літаратура:
Ryszkiewicz A. Malarz Antoni Gruszecki vel Dombrowski bazylianin w Supraślu // Rocznik Białostocki. Białystok, 1967. T. 7.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


