Артыкулы: Млоцкі Сімяон

Млоцкі Сімяон (свецкае Стафан; ?—пасля 1804), дзеяч уніяцкай царквы. З шляхецкага роду герба «Праўдзіц». Уступіў у базыльянскі ордэн. З 1779 епіскап уладзімірскі і берасцейскі. Пры кіраванні епархіяй абапіраўся на базыльянаў, прызначаў іх на важнейшыя епархіяльныя пасады, што выклікала канфлікты з епархіальным капітулам і свецкім духавенствам. У 1790 удзельнічаў у Варшаве ў нарадах епіскапаў, прысвечаных рэформе уніяцкай царквы ў Рэчы Паспалітай, прапанаванай Чатырохгадовым соймам 1788—92. 20.3.1792 падпісаў у Берасці разам з інш. уніяцкімі епіскапамі петыцыю да караля польскага і вял. князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага с просьбай не ўстанаўліваць у Рэчы Паспалітай новую правасл. іерархію. У лют. 1794 старшынстваваў на апошнім з’ездзе уніякіх епіскапаў і архімандрытаў Рэчы Паспалітай ва Уладзіміры. Пасля скасавання Кацярынай ІІ у 1795 уніяцкіх епархій М. атрымаў штогадовую пенсію ў 3 тыс. руб., жыў на Валыні. Па ініцыятыве папскага нунцыя Л.Літы ў 1797 напісаў «Рэляцыю пра праследаванне» уніятаў сваёй епархіі, якіх гвалтам пераводзілі ў праваслаўе. Пасля ўстанаўлення Паўлам І у 1797 Луцкай уніяцкай епархіі дапамагаў яе кіраўніку Стафану Лявінскаму ў епіскапскіх абавязках.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.