Артыкулы: Млоцкі Ян Кароль
Млоцкі Ян Кароль (?—пасля 1675), дзяржаўны і ваенны дзеяч. З шляхецкага роду герба «Праўдзіц», сын Войцеха, пляменнік Андрэя Млоцкага. У маладосці паступіў на службу да канцлера ВКЛ Альбрыхта Станіслава Радзівіла і заставаўся яго кліентам надалей. Карыстаўся пасля дзядзькі тытулам старасты хельмецкага. Дзякуючы пратэкцыі Радзівіла прызначаны каралём польскім і вял. князем літоўскім Уладзіславам IV сакратаром Метрыкі ВКЛ вялікай, вёў кнігу запісаў 1651—55. У 1648 удзельнічаў у абранні Яна ІІ Казіміра. У 1649 і 1653 у якасці ганца наведаў з дыпламатычнымі даручэннямі Маскву. Падстолі цеханоўскі з 1649. Пасол на соймы 1654, 1658 (абраны ў склад Скарбовага трыбунала ВКЛ), 1661, 1669 (удзельнічаў у абранні караля польскага і вял. князя літоўскага Міхала Вішнявецкага), 1673, 1674 (удзельнічаў у абранні караля польскага і вял. князя літоўскага Яна ІІІ Сабескага). Удзельнічаў у антышведскім паўстанні ў Жамойці ў 1656. Пасля смерці Радзівіла (1656) прызначаны замест яго старастам пінскім. Сабраў вял. бібліятэку, дзе былі рэлігійныя і гістарычныя творы, гаспадарчыя працы, творы лац. і польскіх паэтаў.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


