Артыкулы: Можы Юзаф (Morzy Józef)

Можы Юзаф (Morzy Józef) (10.8.1921, в. Лопуш Бельск-Падляскага пав.—16.10.2011), польскi гiсторык. Доктар (1962), дацэнт (1968).

У 1950—1955 вучыўся ў Маскоўскiм універсітэце. У 1955—1991 працаваў у Інстытуце гісторыі Універсітэта iмя Адама Мiцкевiча ў Познанi: у 1955—1962 асыстэнт, старэйшы асыстэнт Кафедры гісторыі народаў СССР, з 1962 ад’юнкт, з 1969 дацэнт Аддзела гісторыі народаў СССР. У 1962 абараніў доктарскую дысертацыю «Zaludnienie Wielkiego Księstwa Litewskiego i jego regres w wieku XVII» (навуковы кіраўнік — Г.Лаўмянскі), на аснове якой выдаў манаграфію «Дэмаграфічны крызіс у Літве і Беларусі ў 2-й палове XVII стагоддзя» (1965), адзначанай Індывідуальнай прэміяй 3-й ступені міністра асветы і вышэйшай адукацыі.

Вывучаў гiсторыю ВКЛ i Расii. На падставе шматлiкiх крынiц зрабіў выснову пра значнае (да 50%) скарачэнне насельнiцтва ВКЛ у час войнаў 1648—1667 з-за баявых дзеянняў, голаду, пошасцей, вываду ў палон, уцёкаў. Аўтар больш як 50 кніг, артыкулаў i рэцэнзiй.

Пахаваны на парафіяльных могілках у Тарнаве-Падгурным каля Познані.

Творы:

Morzy J. Geneza i rozwój cechów wileńskich do końca XVII w. // Zeszyty Naukowe Uniwersytetu im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Histоria. Z. 4. Poznań, 1959. S. 3—93;

Morzy J. Z rewolucyjnych i postępowych tradycji narodu polskiego. Wiek XV—XVIII. Poznań, 1960. 28 s.;

Morzy J. Kryzys demograficzny na Litwie i Białorusi w II połowie XVII wieku. Poznań, 1965. (Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Wydział Filozoficzno-Historyczny. Seria Historia. Nr 21). 405 s.;

Kijas A., Morzy J., OchmańskiJ.Zarys dziejów ZSRR. Warszawa; Poznań: Książka i Wiedza, 1984. 486 s.;

Boras Z., Dworecki Z., Morzy J. Sulechów i okolice. Monografia historyczna. Poznań: Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu im. Adama Mickiewicza w Poznaniu, 1985. 256 s.;

Morzy J. Udział Polaków w walce o władzę radziecką i w rozwoju ZSRR // Wielki Październik i Polacy. Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 1987. S. 54—121;

Можы Ю. Дэмаграфічны спад на Беларусі й Ліцьве ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя // Спадчына. 1992. № 5. С. 19—35.

Літаратура:

Matelski D. Józef Morzy (1921—2011) // Przegląd Polsko-Polonijny. 2011. Nr 2. S. 357—366 (змешчана бібліяграфія прац Ю.Можы).

© Валерый Пазднякоў, 2006, 2014

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.