Артыкулы: Молер (Мёлер) Цырыяк

Молер (Мёлер) Цырыяк (?—пасля 1605), дзеяч кальвінісцкай царквы, педагог, паэт. Паходзіў з г. Левача ў Славакіі. Месца вучобы не вядома, меў ступень магістра вызваленых навук. Прынамсі з 1589 жыў у ВКЛ. Прыкладна з 1590 выкладчык (рыторыкі і паэтыкі?) у Віленскай кальвінісцкай гімназіі, у 1599 яе рэктар. Аўтар акалічнасных лацінскіх вершаў, у т.л. ў гонар Яна Ліцынія Намыслоўскага (надрукаваны ў зборніку Намыслоўскага «Сентэнцыі», Лоск, 1589), з выпадку смерці смаленскага ваяводы Яна Абрамовіча (надрукаваны ў зборніку «Iusta funebria», 1602), «Пахавальная песня» Крыштофу Радзівілу Перуну («Epicedion in obitum», 1604). Выдаў нямецкі пераклад твора Марціна Кравіцкага «Апалогія больш вялікая» («Apologia das ist Verantwertung», Вільня, 1602).

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.