Артыкулы: Мольцфельд (Moltzfeldt) Герман

Мольцфельд (Moltzfeldt) Герман, ліцейшчык Нясвіжскай людвісарні. У 1597—1603 адліў там гарматы «Хімера», «Мелузіна» (на іх стаіць імя майста), «Гідра», «Цэрбер», «Папугай», «Вінаград» («Келіхі»), «Цырцэя», «Сыч», «Святы Мікалай», «Святы Хрыстафор» і інш., а таксама званы. У апрацоўцы выяў і надпісаў на гарматах яму дапамагаў злотнік Стафан. Формы для адліўкі гармат апрацоўваў рэзчык Філіп. М. атрымліваў ад уладальніка людвісарні Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі 20 злотых штогод і 12 злотых на сукно. Адносна невысокая аплата М. сведчыць пра малаверагоднасць таго, што ён быў аўтарам мастацкага аздаблення гармат.

Літаратура:

Bersohn M. Dawna zbrojownia Książąt Radziwiłłów w Nieświeżu. Warszawa, 1904;

Brensztejn M. Zarys dziejów ludwisarstwa na ziemiach b. Wielkiego Księstwa Litewskiego. Wilno, 1924;

Bernatowicz T. Monumenta variis Radivillorum: Wyposażenie zamku nieświeskiego w świetle źródeł archiwalnych. Cz. 1. Poznań, 1998.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.