Артыкулы: Монвід
Монвід (каля 1314—2.2.1348), літоўскі князь. Сын вял. князя літоўскага Гедзіміна. Бел.-літ. летапісы змяшчалі яго на 1-м месцы пры пералічэнні сыноў Гедзіміна, з чаго генеалогі рабілі выснову, што М. быў яго старэйшым сынам. Т.Васілеўскі лічыў, што М. быў малодшым сынам Гедзіміна і тоесным гарадзенскаму князю Патрыцыю Нарымунтавічу, што не падтрымалі інш. навукоўцы. Паводле адных летапісаў, М. атрымаў ад Гедзіміна ва ўдзел Карачаў і Слонім, паводле інш. — Кернаў і Слонім, что больш верагодна. На думку Я.Тэнгоўскага, М. пакончыў з сабой у бітве на Стрэве 1348 з крыжакамі.
Літаратура:
Tęgowski J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów. Poznań; Wrocław, 1999.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


