Артыкулы: Мора Антоній

Мора Антоній (?—пасля 1562), ваенны інжынер. Паходзіў з Іспаніі. З 1548 на службе ў вял. князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта ІІ Аўгуста. Атрымаў заданне аганізаваць флатылію на Дняпры, якая перашкаджала бы крымскім татарам перапраўляцца цераз раку. У 1551 кіраваў будаўніцтвам замка ў Чаркасах. У 1552—56 камандаваў пяхотнай ротай у Камянцы-Падольскім. У 1559 каралеўскі рэвізор замкаў, якія лівонскі герцаг Готард Келер і рыжскі арцыбіскуп Вільгельм Гогенцолерн перадавалі Жыгімонту ІІ Аўгусту. У 1560—62 камандаваў гарнізонам Парнавы — ключавога замка ў Эстоніі, якой пагражала Швецыя. Не здолеўшы яго ўтрымаць, М. з’ехаў у Германію. Далейшы яго лёс невядомы.

Літаратура:

Jasnowski J. Antoni Mora, Hiszpan w służbie Zygmunta Augusta // Przegląd Historyczno-Wojskowy. R. 9. Warszawa, 1936.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.