Артыкулы: Морцфельд Фрыдрых
Морцфельд Фрыдрых (23.8.1643, в. Дрвенцк каля Аструды, Мазуры—28.7.1691), дзеяч лютэранскай царквы, пісьменнік. У 1655—59 вучыўся ў кафедральнай школе на Кніпаве ў Каралеўцы, пасля да 1662 працаваў пры ёй, потым быў хатнім настаўнікам. У 1659, 1663 і 1666 запісваўся ў Каралявецкі ун-т, але з матэрыяльных цяжкасцей хутка пакідаў яго. У 1666 перасяліўся ў Вільню, у 1668—72 рэктар школы пры мясцовым лютэранскім зборы. Ян Гербініус далучыў яго да працы над кнігай «Катэхізны гадзіннік» («Zygar katechizmowy» (1675). Пасля ў Караляўцы займаўся выкладаннем польскай мовы. У 1675—76 пастар збора ў Мілках каля Гіжыцка (Польшча). З 1676 дыякан польскага збора св. Мікалая на Штайндаме ў Караляўцы. Прыгатваў да друку «Новавыдадзены канцыянал» («Nowowydany kancyonał», Каралявец, 1684), працу над каторым распачаў Ежы Скродскі, але не здолеў яе скончыць з-за смерці. Тут змешчаны песні Яна Казіміра Маліны, Гербініуса, Андрэя Шонфлісіуша, Скродскага; М. пераклаў на польскую мову 88 песень.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


