Артыкулы: Мсціслаўская бітва 1501

Мсціслаўская бітва 1501. Адбылася 4 ліст. ў ходзе вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1500—03. У 2-й пал. 1501 вял. князь маскоўскі Іван ІІІ прадпрыняў наступленне на ўсх. Беларусь, карыстаючыся адсутнасцю ў ВКЛ вял. князя Аляксандра, які быў абраны каралйм польскім і выехаў у Польшчу. Рас. групоўка была сканцэнтравана ў Старадубе, дзе, акрамя войскаў мясцовых князёў Сямёна Старадубскага і Васіля Шамячыча былі сабраны войскі на чале з вялікакняжацкімі ваяводамі князем Аляксандрам Уладзіміравічам Растоўскім, Сямёнам Іванавічам Варанцовым і інш. Яны былі накіраваныя на Мсціслаўль, куды падышлі 4.11.1501. Насустрач ім з горада вышлі войскі ВКЛ над камандаваннем князя Міхаіла Іванавіча Заслаўскага і ваяводы Астафія Дашкевіча. У бітве перамаглі маскоўскія войскі (згодна з маскоўскімі крыніцамі, было забіта 7 тыс. чал. ліцвінскага войска, што з’яўляецца відавочным перабольшваннем). Аднак з-за ўпартага супраціўлення абаронцаў узяць Мсціслаўль маскоўскім войскі не здолелі і пасля спалення пасадаў і спусташэння ваколіц горада адышлі назад.

Літаратура:

Зимин А.А. Россия на рубеже XV—XVI столетий: (Очерки социально-политической истории). М., 1982. С. 190;

Кром М.М. Меж Русью и Литвой: Западнорусские земли в системе русско-литовских отношений конца XV—первой трети XVI в. М., 1995. С. 181—182.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.