Артыкулы: Мужыноўскі Войцех
Мужыноўскі Войцех ( каля 1620, Мазовія—пасля 1657), дзеяч каталіцкай царквы, педагог, пісьменнік. У 1635 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, ксёндз. Праф. яўрэйскай і грэчаскай моў у Браневе, прэфект школы ў Віцебску (1653—54). У 1654 выведзены москоўскімі войскамі з Віцебска ў няволю, з якой не вярнуўся. Аўтар панегірыка ў гонар Юрыя Глябовіча «Optimum Severiae et Patriae augurium» (Вільня, 1643), твора «Versio Slavonica operum SS. Patrum Graecorum», пахавальнага казання «Eques immotalitaten asseccutus» (Вільня, 1652).
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


