Артыкулы: Мурмеліус Станіслаў
Мурмеліус Станіслаў, друкар і кнігавыдавец 16 ст. Паходзіў з Польшчы. У 1558 запрошаны канцлерам ВКЛ М.Радзівілам Чорным узначаліць Берасцейскую друкарню, якая пасля смерці Б.Ваяводкі бяздзейнічала. Першай кнігай, выдадзенай М. да ліст. 1558, быў зборнік рэліг. песень С.Зарэмбы «Песні хвал боскіх». На працягу 1558—61 ім надрукавана 16 твораў на польскай мове. З іх вядомы: «Два пасланні» (1559) — адказ папскаму нунцыю Ліпамано, дзе крытыкуецца царк.-рэліг. палітыка рымскай курыі і яе ўмяшанне ў справы інш. краін; «Гісторыя пра папу Іаана VIII, які быў жанчынай» (1560); прававыя творы Б. Граіцкага — «Артыкулы права Магдэбургскага», «Судовы працэс» (1560) і інш. Магчыма, М. удзельнічаў у падрыхтоўцы да выдання Берасцейскай Бібіліі (1563). Каб палепшыць фінансавае становішча друкарні, М. выдаваў сваім коштам хадавыя кнігі свецкага зместу, але без пазначэння месца выдання і выдаўца. Сродкі на публікацыю рэліг. л-ры даваў Радзівіл. Якасць выданняў М. сведчыць пра дасканаласць яго выдавецкага і друкарскага майстэрства. З
Літаратура:
Александровіч У.С. Люблінскі след у біяграфіі берасцейскага друкара Станіслава Мурмеліуса // Архіварыус. Мн., 2008. Вып. 6.
© Валерый Пазднякоў, 2006, 2014
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


