Артыкулы: Мышка (Мышка-Варкоўскі) Міхаіл Фёдаравіч

Мышка (Мышка-Варкоўскі) Міхаіл Фёдаравіч (?—1605), дзяржаўны дзеяч. З сярэднезаможнага шляхецкага роду герба «Корчак» з Валыні. Рана паступіў на службу да караля польскага і вял. князя літоўскага Жыгімонта ІІ Аўгуста, быў яго дваранінам прынамсі з 1553, адначасова пісар польны гаспадарскі, у 1561—63 падстараста мазырскі, у 1664—66 каралеўскі ротмістр, у 1565—66 стараста рэчыцкі, у 1569 стараста гомельскі. Вёў шматлікія памежныя спрэчкі з князямі-суседзямі (Збаражскімі, Сангушкамі, Астрожскімі). У 1561 пачалася сапраўдная вайна паміж М. і князем Канстанцінам Астрожскім, у якую ўцягнулася шмат шляхты і якая стала ўвасабленнем барацьбу за ўладу паміж валынскай шляхтай і князямі. Жыгімонт ІІ Аўгуст лавіраваў паміж бакамі, умацоўваючы пазіцыі М. і валынскай шляхты, на якую абапіраўся пры заключэнні Люблінскай уніі 1569 і пры далучэнні Валыні да Польшчы. У 1570—71 М. быў спраўцам (выконваючым абавязкі) ваяводы кіеўскага, удзельнічаў у правядзенні люстрацыі ваяводства. У 1572—78 стараста оўруцкі, у 1572—1605 кашталян валынскі. Удзельнічаў у абранні каралёў польскіх і вял. князёў літоўскіх Генрыка Валезы і Стафана Баторыя. Пры іх старціў уплывовае становішча пры двары, але працягваў карыстаццца вял. аўтарытэтам у валынскай шляхты. У 1591 абараны дэпутатам Люблінскага трыбунала. У 1598 быў сярод валынскай шляхты, якая пагаджалася на унію з каталіцкай царквой.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.