Артыкулы: Мышскі езуіцкі калегіум
Мышскі езуіцкі калегіум. Існаваў у в. Новая Мыш Новагародскага пав. (цяпер Баранавіцкі р-н) у 1667—93. Заснаваў кашталян новагародскі М.У.Юдыцкі, які запісаў калегіуму 105 тыс. злотых на маёнтках Баранавічы, Дамашэвічы, Старая Мыш, Сухарэльшчына, Чашэўля, Чэрніхава. Езуіты трымалі місіі ў Баранавічах і Чэрніхаве. Калегіум дзейнічаў з перапынкамі, выкліканымі судовымі спрэчкамі з рознымі прэтэндэнтамі на маёнткі, што былі запісаны калегіуму. У рэшце калегіум быў зачынены, а запісаная яму грашовая сума перададзена Варшаўскаму езуіцкаму калегіуму.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


