Артыкулы: Мюленхайм (Рэхберг-Мюленхайм) Гебхард

Мюленхайм (Рэхберг-Мюленхайм) Гебхард (1599—12.12.1673), гаспадарчы дзеяч. Паходзіў з Эльзаса. Вучыўся ў Страсбургу. З 16 гадоў быў лоўчым пра двары саксонскага курфюрста, з 1622 пры імператарскім двары. З 1625 лоўчы і сакальнічы польскага каралевіча Уладзіслава. У 1635 атрымаў ад яго, як караля польскага і вял. князя літоўскага Уладзіслава IV, прывілей на пацвярджэнне шляхецкага паходжання, што пацвердзіў сойм 1641. З 1640 загадваў каралеўскімі пушчамі ў Літве. У 1641—68 надворны лоўчы ВКЛ, з 1642 стараста бірштанскі, з 1643 пакаёвы дваранін караля. Атрымаў у дзяржаву маёнткі Стрыеўка і Васілішкі, некалькі маёнткаў у Інфлянтах і Літве набыў ва ўласнасць. Прыдворныя званні былі пацверджаны М. новым каралём польскім і вял. князем літоўскім Янам ІІ Казімірам. Пасля яго адрачэння ад трона (1668) М. перадаў пасаду лоўчага свайму сыну Уладзіславу.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.