Артыкулы: Мядэкша Дамінік

Мядэкша Дамінік (каля 1710—2.3.1783), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. У 1733 як мечнік ковенскі ўдзельнічаў у выбарах караля Станіслава Ляшчынскага і да 1735 ваяваў на яго баку ў ВКЛ, пасля знайшоў прытулак у Малдове. Наладзіў паліт. сувязі з Я.К.Браніцкім і Радзівіламі. Дзякуючы апошнім да 1755 атрымаў пасаду ковенскага земскага падсудка, а ў 1767 — ковенскага падкаморыя. У час міжкаралеўя 1763—64 падтрымліваў К.С.Радзівіла Пане Каханку. З трыма сынамі далучыўся да Барскай канфедэрацыі, у яе падтрымку 13.8.1768 заснаваў канфедэрацыю Ковенскага пав. (яе маршалак). 15.8.1768 выдаў універсал да ўсіх грамадзян ВКЛ з заклікам падтрымаць Барскую канфедэрацыю. Пасля некалькіх бітваў з рас. войскамі атрад М. адышоў на тэр. Прусіі. Сам М. пераехаў у г. Цешын у Сілезіі і 31.8.1771 увайшоў у склад Вайсковай рады Генеральнасці Барскай канфедэрацыі. З 1772 жыў у Памор’і, Гданьску. Пасля сойма 1776 прымірыўся з каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім, наладзіў сувязі з А.Тызенгаўзам. У 1779 у складзе Камісіі па справах Гарадзенскай і Аліцкай эканомій. З 1782 адышоў ад актыўнай палітыкі.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.