Артыкулы: «Асветнік літоўскі»

«Асветнік літоўскі» («Просветитель литовский»), расійскі палемічны зборнік, накіраваны супраць неправаслаўных хрысціянскіх цэркваў. Складзены, відаць, у 1620-я г. Першапачаткова быў невялікага памеру, меў 30 раздзелаў. Назву атрымаў з-за таго, што ў яго склад увайшлі ўрыўкі з твораў бел. і ўкр. аўтараў з ВКЛ антыпратэстанцкай накіраванасці, у т.л. «Кніга аб абразах», «Кніга аб Троіцы» (пераклады з 2 віленскіх выданняў 1596). Некаторыя антыкаталіцкія і антыпратэстанцкія раздзелы «А.л.» ўзяты з Рускага хранографа шырокай рэдакцыі. У 1620-х г. «А.л.» пашыраны дадатковымі раздзеламі: натурфіласофскімі артыкуламі, выпіскамі з Касмаграфіі і Палеі, айцоў царквы, твораў расійскіх праваслаўных аўтараў, антымусульманскімі артыкуламі з хранографа. Быў уключаны антыкаталіцкі твор С.Зізанія «Казанне святога Кірыла, патрыярха іерусалімскага» (Вільня, 1596) і інш. Зборнік такога складу паслужыў асновай для выдання «Кірылавай кнігі» (Масква, 1644).

Літаратура:

Опарина Т.А. Просветитель Литовский — неизвестный памятник идеологической борьбы XVII века // Литературная и классовая борьба эпохи позднего феодализма в России. Новосибирск, 1987;

Яе ж. Археографическое описание списков Просветителя Литовского (вид Унд. 426) // Публицистика и исторические сочинения периода феодализма. Новосибирск, 1989.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.