Артыкулы: Мядэкша Станіслаў Францішак

Мядэкша Станіслаў Францішак (каля 1629—паміж 1690 і 1696), дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мемуарыст. У маладосці быў кальвіністам і служыў пры двары гетмана Я.Радзівіла. Каля 1652 перайшоў на службу да В.А.Гасеўскага, прыняў каталіцтва і імя Францішак. Удзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67, выконваў адказныя даручэнні па арганізацыі перагавораў паміж дзвюма дзяржавамі, неаднаразова выязджаў у Маскву па справах заключэння перамір’я і вяртання палонных. З 1661 каралеўскі дваранін і сакратар. Пасля забойства Гасеўскага (1662) палітычна звязаны з канцлерам К.З.Пацам, дзякуючы падтрымцы Пацаў атрымаў пасады ковенскага гродскага пісара (1666), падстарасты (1674), падсудка (1677), земскага суддзі (1690). Шмат разоў выбіраўся паслом на соймы і дэпутатам Трыбунала ВКЛ. На працягу жыцця вёў падрабязныя дыярыушы пра прыватныя і грамадскія справы. У 1690 абагульніў свае запісы, да якіх далучыў інструкцыі і лісты, дзе асвятляліся грамадскія справы. Твор М. — каштоўная крыніца пра знешне- і ўнутрыпаліт. становішча ВКЛ у 17 ст., апублікаваны У.Серадзінскім у 1875 пад назвай «Памятная кніга падзей, што адбыліся на Літве ў 1654—1668 г.» («Księga pamiętnicza wydarzeń zaszłych na Litwie 1654—1668» у серыі «Scriptores Rerum Polonicarum» (т. 3).

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.