Артыкулы: Мядэкша Юзаф

Мядэкша Юзаф (каля 1744—пасля 1791), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Сын Д.Мядэкшы. З маладосці служыў у войску. У 1764 удзельнічаў у выбарах караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1768 дапамагаў бацьку ў арганізацыі канфедэрацыі ў Ковенскім пав. ў падтрымку Барскай канфедэрацыі. Удзельнічаў у баях пад Вількамірам, Рэміголай, Новым Местам, Высокай Рудой, разам з інш. канфедэратамі адступіў на тэр. Прусіі. У 1771 удзельнічаў у выправе на тэр. ВКЛ. У Аліце быў абвешчаны канфедэрацкім маршалкам Старадубскага пав. Пад камандаваннем Ш.Касакоўскага ў жн.—кастр. 1771 прайшоў з канфедэрацкім атрадам па Беларусі, які скончыўся пераходам Сажа і рас. граніцы на Смаленшчыне. Пасля вяртання на тэр. Літвы рушыў з Касакоўскім у польскія землі. З 1772 знаходзіўся ў г. Цешын у Сілезіі, дзе ў Генеральнасці Барскай канфедэрацыі прадстаўляў Смаленшчыну. Пасля жыў на Памор’і. У 1778 пасол на сойм ад Ковенскага пав., выбраны чл. Камісіі па рэвізіі Вайсковага дэпартамента. З 1791 ковенскі харужы. Длейшы лёс невядомы.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.