Артыкулы: Мяжэнскі Аляксандр

Мяжэнскі Аляксандр (1627—вер. 1671), ваенны дзеяч. З шляхецкага роду герба «Ляліва», брат Самуэля Мяжэнскага і Яна Мяжэнскага. Прыкладна з 1648 служыў у войску ВКЛ. Удзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67, у бітве пад Шапялевічамі 24.8.1654 у рангу паручніка камандаваў панцырнай харугвай гетмана Януша Радзівіла. Удзельнічаў у заключэнні Кейданскай уніі 1655 са Швецыяй. У канцы 1655 атрымаў ад Магнуса Дэлягардзі ва ўласнасць лясніцтва Неманойты. Пасля смерці Януша Радзівіла знаходзіўся на службе ў Багуслава Радзівіла. Увосень 1657 сабраў у Авантах харугву, якая ўвайшла ў склад дывізіі левага крыла войска ВКЛ. Удзельнічаў у бітве пад Веркамі 21.10.1658 і разам з гетманам Вінцэнтам Гасеўскім трапіў у рас. палон. Увесну 1662 адпушчаны з няволі, якую адбываў у Маскве. Першапачаткова вызнаваў арыянства, у 1662 быў вымушаны перайсці на каталіцтва. Некалькі вершаў адрасаваў М. яго падначалены ў войску, паэт Збігнеў Морштын.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.