Артыкулы: Мяжэнскі Самуэль
Мяжэнскі Самуэль (?—1678), ваенны і рэлігійны дзеяч. З шляхецкага роду герба «Ляліва», брат Аляксандра Мяжэнскага і Яна Мяжэнскага. Служыў у гусарскай харугві Януша Радзівіла. У 1647 атрымаў ад Крыштофа Арцішэўскага радзівілаўскі маёнтак Дойліды пад Беластокам, пасля трымаў у заставе Беласток Радзівілаўскі. На аснове дазволу сойма ў 1661 перайшоў з арыянства ў кальвінізм.
Літаратура:
Tazbir J. Arianie w Białymstoku i okolicach // Studia i materiały do dziejów miasta Białegostoku. Białystok, 1968. T. 1.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


