Артыкулы: Навадворскi Вiтальд Уладзiслававiч
Навадворскi Вiтальд Уладзiслававiч [2(14).6.1861, маёнтак Лемна Iгуменскага пав.—25.11.1923], гiсторык. Скончыў ваенную гiмназiю ў Полацку (1878), Пецярбургскi ун-т (1885). Выкладаў гiсторыю ў сярэднiх навучальных установах, з 1900 прыват-дацэнт Пецярбургскага ун-та. З 1906 экстраардынарны праф. усеагульнай гiсторыi гiст.-фiлалагічнага iн-та ў Нежыне, з 1908 дацэнт Кiеўскага ун-та, з 1921 праф. усеагульнай гiсторыi Вiленскага ун-та. Даследаваў гісторыю міжнародных адносін, асабліва ў Балтыйскім рэгіёне ў 16 ст., праблемы метадалогіі гісторыі. У магiстэрскай дысертацыi «Барацьба за Лiвонiю памiж Масквой i Рэччу Паспалiтай (1570—1582)» (1904) прасачыў ход ваенных падзей на заключным этапе Інфлянцкай вайны 1558—82, заняцце Полацка войскамi Стафана Баторыя, аблогу Вял. Лук i Пскова.
Творы:
Борьба за Ливонию между Москвою и Речью Посполитою (1570—1582): Ист.-критическое исслед. СПб., 1904;
Из биографии Канцлера Яна Замойского: (страничка из жизни польского гуманизма) // Журнал Мин-ва нар. просвещения. 1909. № 4;
Польша, Швеция и Дания в царствование польского короля Стефана Батория // Там жа. 1910. № 11;
Исторический материализм: Доктрина Маркса и Энгельса: Опыт ист. исслед. // Известия Ист.-филологического ин-та кн. Безбородко в Нежине. Нежин, 1914—15. Т. 29—32;
История Западной Европы в начале нового времени. Киев, 1914;
Wilno na tle dziejów Litwy: (Rys historyczny) // Ziemia. 1922. № 5;
Istota i zadanie dziejów powszechnych. Wilno, 1924 (змешчана бібліяграфія прац Н.);
Ливонский поход Ивана Грозного, 1570—1582. М., 2010.
© Валерый Пазднякоў, 2006, 2014
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


