Артыкулы: «Навіна»

«Навіна», прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся больш за 200 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Бжоскі, Гулевічы, Златніцкія, Язерскія. У блакітным полі выява сярэбранага мяча над сярэбранай кацельнай дужкай; клейнод — над прылбіцай з каронай сагнутая ў калене залатая нага ў засцерагальным узбраенні. Першапачатковы колер поля чырвоны. Існуе варыянт герба з крыжам замест мяча. Герб вядомы з канца 13 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.