Артыкулы: Нарбут Юстын

Нарбут Юстын (каля 1773—25.9.1845), гiсторык. З роду Нарбутаў, стрыечны брат Т.Нарбута. Вучыўся ў Вiленскiм ун-це. У час паўстання 1794 камандаваў палком пяхоты ў баi пад Соламi. Пасля падаўлення паўстання пастаянна жыў у Лiдскiм пав. ў спадчынным маёнтку, у 1820 быў чл. павятовага межавога суда. Апошнiя гады жыцця прысвяцiў вывучэнню гiсторыi краю. У 1818 у Гродне выйшла яго праца «Нарыс каранёў лiтоўскага народу», у якой прыведзены звесткi пра мясцовую гiсторыю i мiфалогiю. Невял. тыраж гэтай кнiгi хутка разышоўся, i ў 1820 выйшла 2-е выданне. У Вiльнi надрукавана яго праца «Унутраная гiсторыя лiтоўскага народу з часоў Яна Сабескага i Аўгуста II» («Dzieje wewnętrze narodu litewskiego za Sobieskiego i Augusta II», т. 1—2, 1842, 2 выд. 1843). Ёсць меркаванне, што яна падрыхтавана iм на заказ прадстаўнiкоў роду Сапегаў, таму што амаль цалкам прысвечана зацятай барацьбе памiж вiленскiм бiскупам К.Бжастоўскiм i гетманам К.Сапегам у 1693—1701. У рэцэнзii на гэту кнiгу Ю.I.Крашэўскi абвiнавацiў аўтара ў невыкарыстаннi важных гiст. крынiц i тэндэнцыйнасцi, з-за чаго вобраз Сапегi атрымаўся залiшне станоўчым, а Бжастоўскага — адмоўным.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.