Артыкулы: Натансан-Лескi (Natanson-Leski) Ян

Натансан-Лескi (Natanson-Leski) Ян (17.11.1883, Варшава—27.12.1969), польскi гiсторык i географ. Д-р габiлiтаваны (1946), праф. надзвычайны (1957). Вывучаў прыродазнаўчыя навукi i сельскую гаспадарку ў Берне (Швейцарыя), Вроцлаве, скончыў Кракаўскi ун-т (1917). У 1920—36 выкладаў геаграфiю i гiсторыю ў сярэднiх i вайсковых школах Варшавы. У 1945—60 у Кракаўскiм ун-це. Даследаваў змены дзярж. граніц Польшчы, Рэчы Паспалітай, ВКЛ (гал.ч. у 16 ст.). Аўтар шматлiкiх гiст. карт.

Творы:

Dzieje granicy wschodniej Rzeczypospolitej. Cz. 1. Granica moskiewska w epoce jagiellońskiej. Lwów;

Warszawa, 1922;

Epoka Stefana Batorego w dziejach granicy wschodniej Rzeczypospolitej. Warszawa, 1930;

Zarys granic i podziałów Polski najstarszej. Wrocław, 1953;

Państwo Mieszka Pierwszego: (Zagadnienia terytorialne). Wrocław, 1958;

Rozwój terytorialny Polski: Od czasów najdawniejszych do okresu przebudowy państwa w latach 1569—1572. Warszawa, 1964.

Лiтаратура:

Żelewski R. Jan Natanson-Leski: (Wspomnienie i bibliografia prac) // Studia historyczne. 1970. Z. 3.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.